Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас Гость!

Новости байков
Главная » 2012 » Август » 4 » Дзяржаўныя тэлеканалы расказалі "ўсю праўду" пра пасла Эрыксана
17:55
Дзяржаўныя тэлеканалы расказалі "ўсю праўду" пра пасла Эрыксана

Тэлеканалы "Беларусь-1" і АНТ у вечаровых выпусках навін расказалі пра высылку з краіны пасла Швецыі Стэфана Эрыксана. У "Панараме" пра Эрыксана расказалі пасля навінаў з Лондана і паведамленняў з жніва. Спачатку прагучала агучаная раней заява кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава. Аўтар сюжэта Сяргей Гусачэнка пры гэтым падкрэсліў, што ад’езд пасла — шараговая справа, а таму зусім незразумела, з чаго такі ажыятаж у інтэрнэце вакол навіны. Потым слова далі кіраўніку пралукашэнкаўскага аналітычнага цэнтра "ЕсооМ" Сяргею Мусіенку. Мусіенка таксама падкрэсліў, што Эрыксану проста не працягнулі акрэдытацыю. Маўляў, ён і так даволі даўно працаваў у Мінску. Па словах Мусіенкі, за гэты час Беларусь і Швецыя маглі стараннямі дыпламатаў зрабіць сапраўдны прарыў у эканамічных адносінах. Але Эрыксан нічога падобнага не зрабіў. Мусіенка нават выказаў здагадку, што той факт, што шведская IKEA дагэтуль не выйшла на наш рынак, таксама віна Эрыксана. А далей Мусіенка пачаў вінаваціць пасла ва ўсіх смяротных грахах. "Стараўся нанесці нашай краіне максімальную шкоду", "намагаўся пасварыць нашы краіны", "вёў падрыўную дзейнасць на тэрыторыі нашай краіны". Мусіенка сцвярджае, што па вядомай яму інфармацыі ў снежні 2010 года перад прэзідэнцкімі выбарамі Стэфан Эрыксан "асабіста раздаваў інструкцыі і выдаваў грошы радыкальным апазіцыйным групоўкам". Што памяшканне пасольства выкарыстоўвалася зусім не ў дыпламатычных мэтах. Нібыта на тэрыторыі пасольства "прадстаўнікоў радыкальных груповак вучылі нападаць на міліцыю і ўчыняць правакацыі ў дачыненні да шараговых суграмадзянаў". Таксама Мусіенка агучыў інфармацыю пра "спробы правозу з дапамогай дыплматычнага транспарту матэрыяльных каштоўнасцяў з мэтай перапродажу на суму каля 20 тысяч даляраў", якія нібыта былі канфіскаваныя ў даход дзяржавы, а таксама "партыі літаратуры невядомага зместу без суправаджальных дакументаў". Падобны сюжэт быў паказаны і на АНТ. Нагадаем, што дзяржаўныя СМІ пачалі кампанію супраць пасла Швецыі ў аўторка, калі на старонках прэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссія" абвінавацілі Эрыксана ў празмернай актыўнасці. У той жа час, палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі сцвярджае, што рашэнне пра высылку Эрыксана рыхтавалася даўно. Переоборудование микроавтобусов в Бердичеве
Просмотров: 1123 | Добавил: werty | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 2
2 Lymnabamp  
0
I against.http://lawyertalk.ru - .

1 avtoexperts  
0
Для того чтобы получить ответы на интересующие вопросы зайдите на наш сайт http://expert-mo.com/

авто экспертиза егорьевск
независимая оценка калининец
оценочная компания дубна
независимая экспертиза автомобилей новоивановское
независимая автоэкспертиза икша
авто экспертиза власиха
независимая экспертиза автомобилей шувое
авто экспертиза селятино
независимая автоэкспертиза балашиха
независимая экспертиза автомобилей щелково

Имя *:
Email *:
Код *:

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Поиск

Календарь

«  Август 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Пятница
10.05.2024
05:49


Copyright MyCorp © 2024

Бесплатный хостинг uCoz