Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас Гость!

Новости байков
Главная » 2012 » Июль » 15 » Сталічная арэнда пачынае даражэць
00:20
Сталічная арэнда пачынае даражэць
Штогод у другой палове лета рынак жыллёвай арэнды Мінска істотна актывізуецца. Разам з тым, летась у гэты час новы кошт замежнай валюты даволі моцна ўдарыў па кішэні бескватэрных жыхароў, што выклікала нават патанненне арэнды прыватнага жылля ў доларавым эквіваленце. Сёлета цэннікі арэнды зноў вяртаюць сабе былыя пазіцыі.

На рынку сур'ёзны дэфіцыт бюджэтных кватэр

Пад бюджэтным жыллём маюцца на ўвазе такія кватэры, якія здымаюцца грамадзянамі з сярэднімі і невялікімі даходамі. У першую чаргу кватэры здымаюць маладыя сем'і, "свежыя" спецыялісты, што вырашылі працаваць у сталіцы, той, хто не жадае жыць разам з бацькамі, і, вядома, студэнты.

Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" спецыяліст аддзела арэнды Цэнтра гандлю нерухомасцю "ПАКАДАН" Алена Агрызка, за апошнія 4 месяцы прапанова здымных кватэр скарацілася адразу ў тры разы. Калі вясной база агенцтва штодзень павялічвалася прыкладна на 15—20 кватэр, то цяпер да слабенькай прапановы ў дзень прыплюсоўваецца не больш як 4—5 жылых памяшканняў ад новых гаспадароў. Паралельна з развіццём дэфіцыту здымнага жылля ў сталіцы сёння назіраецца павелічэнне цэннікаў арэнды. Цяпер мінімальны кошт арэнды нават самых слабенькіх па якасці аднапакаёвых кватэр пачынаецца з 200 долараў. Праўда, за такія грошы аднапакаёвыя кватэры і ў загазаваных раёнах здаюцца амаль імгненна, бо такога таннага жылля ў Мінску катастрафічна не хапае.

А вось сярэдні кошт арэнды стандартных аднапакаёвак павялічыўся ўжо да 250—300 долараў. Калі кліент шукае кватэру з сучаснай мэбляй, бытавой тэхнікай і бліжэй да метро, то кошт арэнды такога ліквіднага жылля павялічваецца ўжо да 300—350 долараў. Нават самыя звычайныя па якасці аднапакаёвыя кватэры ў цэнтры горада каштуюць цяпер не танней за 350 долараў.

Крыху большая прапанова на рынку арэнды ў Мінску існуе па двухпакаёвых кватэрах. Мінімальны кошт самых слабенькіх па якасці двухпакаёвак пачынаецца нават у Шабанах з 250 долараў. Звычайна гэта маленькія кватэры-"хрушчоўкі" з вельмі дрэннай мэбляй у старых і халодных пяціпавярховых дамах. Сярэдні кошт арэнды стандартных двухпакаёвых кватэр у спальных раёнах сталіцы складае 300 долараў і вышэй.

Зусім малая прапанова існуе на рынку і па трохпакаёвых кватэрах. Аднак і попыт на падобнае шматпакаёвае, але бюджэтнае жыллё сярод кліентаў мінімальны. Напрыклад, на вуліцах Налібоцкая і Чачэрына ў новых дамах прапануюцца пустыя трохпакаёвыя кватэры ўсяго за 270—300 долараў. Разам з тым падобныя вялікія па плошчы кватэры ў будучых кватарантаў вялікім попытам не карыстаюцца. Справа ў тым, што, акрамя арэнднай платы, кліенты плацяць за жыллё і камунальныя паслугі. А вось "камуналка" ў вялікіх трохпакаёвых кватэрах сур'ёзна б'е па кішэні.

Сярэдні кошт арэнды стандартнай трохпакаёвай кватэры складае 300—350 долараў.

Элітнае жыллё ўжо падаражэла

Наш эксперт адзначае, што за апошняе паўгоддзе сур'ёзна змяніліся цэннікі арэнды па якасным жыллі ў цэнтры сталіцы. Калі раней якасныя двухпакаёвыя кватэры ў цэнтры прапанаваліся яшчэ за 400—500 долараў, то цяпер падобнае жыллё каштуе ўжо не менш за 600—800 долараў. Сапраўды элітныя кватэры агульнай плошчай 120—150 квадратных метраў прапануюцца па цэнніку ад тысячы долараў і вышэй.

Алена Агрызка адзначае, што цяпер з боку буйных замежных кампаній і дыпламатычных місій існуюць заказы на арэнднае жыллё экстра-класа. Кіраўнікам падобных структур па статусе неабходна жыць у кватэрах агульнай плошчай каля 200—350 кв. метраў. А вось такога прасторнага і якаснага жылля ў Мінску сёння не хапае. У рэестры сталіцы зараз існуе толькі каля 20 падобных кватэр, кошт арэнды на якія вагаецца ад 1,5 тысячы долараў і вышэй.

Студэнцкі ажыятаж працягнецца да 15 жніўня

Сёлета большасць дасведчаных студэнтаў на лета і не вызвалялі здымнае жыллё, а працягвалі плаціць арэнду гаспадарам па старых цэнніках. Такія кемлівыя кватаранты разумеюць, што ў жніўні адшукаць якаснае і таннае жыллё будзе вельмі складана.

Ужо зараз першакурснікі і іх бацькі пачалі актыўна шукаць здымнае жыллё. Максімальнага попыту на кватэры яшчэ няма, а праблемы ў агенцтвах нерухомасці ўжо існуюць. Калі летась у гэты час сярэднестатыстычнаму кліенту шукалі арэнднае жыллё на працягу 1—3 дзён, то цяпер пошук неабходнага варыянта цягнецца нават больш як 10 дзён, а часам на працягу і двух тыдняў. Спецыялісты ўпэўнены, што пік студэнцкага буму пачнецца ў апошнія дні ліпеня і працягнецца да сярэдзіны жніўня. Потым чакаецца невялікі спад актыўнасці. Другая хваля студэнцкага буму прагназуецца непасрэдна ў апошнія дні жніўня і ў першы тыдзень верасня, калі здымнае жыллё будуць шукаць самыя "тармазнутыя" студэнты. Менавіта ў жніўні кошт арэнды нават бюджэтных кватэр можа павялічыцца. Эксперты ўпэўнены, што за гэты час цэннік арэнды павялічыцца прыкладна на 40—50 долараў, а мінімальны кошт нават самых слабенькіх аднапакаёвак будзе не ніжэй за 250 долараў.

Мінімальная паслуга агенцтваў нерухомасці — 300 тыс. рублёў

Сталічныя агенцтвы нерухомасці прапануюць сваім кліентам два віды паслуг па пошуку здымных кватэр. Самая танная паслуга тычыцца падбору варыянтаў, калі кліент атрымлівае спіс кватэр і тэлефоны гаспадароў, пасля чаго самастойна наведвае гэтае жыллё і дамаўляецца аб умовах арэнды. Такая паслуга для кліента каштуе ад 300 да 500 тысяч рублёў.

Паслуга "па факце засялення", будзе каштаваць ужо ад 800 тысяч рублёў і даражэй. У гэтым выпадку з гаспадаром жылля дамаўляецца спецыяліст агенцтва, наведвае разам з кліентам кватэры, працуе з будучым кватарантам да таго моманту, пакуль апошні не атрымае ключы ад здымнага жылля. бесплатное бдсм порно онлайн
Просмотров: 1013 | Добавил: werty | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Поиск

Календарь

«  Июль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Воскресенье
12.05.2024
09:08


Copyright MyCorp © 2024

Бесплатный хостинг uCoz